Памёр народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі

30/10/2017 - 12:19

29 кастрычніка памёр народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі. Яму было 86 гадоў. Пра гэта паведамілі ў Беларускім саюзе мастакоў.

"29 кастрычніка 2017 года на 87-м годзе жыцця памёр Георгій Паплаўскі — сябра Беларускага саюза мастакоў, народны мастак Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь", — сказана ў заяве БСМ.

Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Георгія Паплаўскага. Еўрарадыё далучаецца да гэтых спачуванняў.

Георгій Паплаўскі працаваў у галіне станкавай і кніжнай графікі. Ён быў мастаком шырокага дыяпазону, валодаў тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром. Самыя вядомыя творы мастака — антываенная серыі "Памяць" (1968), серыя "Мой край" (1969) і "Браслаўшчына — край азёрны" (1970-1979), прысвечаныя прыгажосці беларускай прыроды. 

Працамі Георгія Паплаўскага аформленыя творы Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх пісьменнікаў, а таксама школьныя падручнікі.

Пахаванне майстра адбудзецца 1 лістапада.

Графіка Георгія Паплаўскага
Графіка Георгія Паплаўскага
Георгій Паплаўскі. Партрэт Алеся Адамовіча.
Георгій Паплаўскі з Васілём Быкавым. Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі