Памёр народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка

14/08/2018 - 20:48

Памёр народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка. Акцёру Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы было 72 гады.

Кірычэнка нарадзіўся 16 сакавіка 1946 года ў Маладэчне. У 1969 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, з 1971 года — у складзе трупы Купалаўскага тэатра. З 2005 па 2009 год быў гендырэктарам тэатра. Народным артыстам нашай краіны стаў у 2006-м. Пра ролі Кірычэнкі ў тэатры гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі