Памёр мітрапаліт Філарэт, у яго быў пацверджаны каранавірус

12/01/2021 - 10:02

На 86-м годзе жыцця памёр мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў). Ён кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой, як часткай РПЦ, з 1990-га да 2013 года. У мітрапаліта быў пацверджаны каранавірус. Праўдападобна, ён заразіўся каранавіруснай інфекцыяй 14 снежня, калі кіраўнікі БПЦ прыйшлі да яго на імяніны. Захавалася фота, зробленае ў той дзень. Беларусь у сярэдзіне снежня была на піку новых выпадкаў COVID-19, але ніводны святар не палічыў за неабходнае апрануць ахоўную маску.

Мітрапаліт Філарэт — ураджэнец Масквы. Аднак значную частку жыцця ён пражыў у Беларусі і шмат зрабіў для адраджэння Праваслаўнай царквы. Ён — Герой Беларусі (2006).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі