Уначы 11 студзеня ў Італіі памёр старшыня Еўрапарламента Давід Сасолі. Пра гэта ў Твітары напісаў яго прэс-сакратар Раберта Куільё.
"Давід Сасолі памёр у 1:15 ночы 11 студзеня ў Авіяна, Італія, дзе ён быў шпіталізаваны. Дата і месца пахавання будуць паведамленыя ў найбліжэйшыя гадзіны", — паведаміў Куільё.
Сасолі быў шпіталізаваны 26 снежня, калі ў яго ўзнікла сур'ёзнае ўскладненне, звязанае з дысфункцыяй імуннай сістэмы.
Палітыку было 65 гадоў.
Давід Сасолі ўзначальваў Еўрапарламент з 2019 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут