Памёр гомельскі падлетак, які зваліўся ў Сож з парэнчаў моста

11/05/2018 - 08:17

У Гомелі памёр 13-гадовы школьнік, які 7 траўня зваліўся ў ваду на набярэжнай Сожа. Пра гэта журналістам tut.by паведамілі знаёмыя сям'і хлопчыка.

Па словах знаёмай, падлетак усе гэтыя дні быў у коме, на апаратах. 

Як паведамлялася раней, 7 траўня сямікласнік на набярэжнай у Гомелі зваліўся ў Сож з парэнчаў моста. На дапамогу яму прыбылі вадалазы ОСВОД і ратавальнікі. Падлетка правёў у вадзе 20 хвілінаў, пакуль яго здолелі дастаць і перадаць медыкам. 

Лекары некалькі дзён змагаліся за жыццё хлопчыка, але 10 траўня ён памёр у рэанімацыі Гомельскай гарадской клінічнай лякарні хуткай меддапамогі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі