Памёр дырэктар Моладзевага тэатра Мінска

14/12/2022 - 12:30
Віктар Старавойтаў / facebook.com/bgmt

Ва ўзросце 59 гадоў памёр Віктар Старавойтаў — гендырэктар Моладзевага тэатра ў Мінску, паведамляецца на сайце тэатра. Ён працаваў на гэтай пасадзе з 12 лістапада 1999 года.

Калегі адзначаюць, што пры непасрэдным удзеле Старавойтава адбылася рэканструкцыя і пераезд тэатральнага калектыву ў новы будынак. "Віктар Андрэевіч карыстаўся ў работнікаў тэатра заслужаным аўтарытэтам і павагай дзякуючы свайму вопыту, ведам, мэтанакіраванасці і высокім маральна-этычным прынцыпам", — згадваюць яны.

Дарэчы, у жніўні 2020-га Моладзевы тэатр адмяніў паказы. Пазней, нягледзячы на рэпрэсіі і вайну, тэатр вярнуўся да паказу камедый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі