Памёр беларускі хірург Вячаслаў Янушка

31/05/2021 - 08:10

На 71-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі хірург, прафесар, доктар медыцынскіх навук Вячаслаў Янушка, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Ён быў старшынёй Беларускай асацыяцыі ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў, сябрам Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў і Еўрапейскай асацыяцыі кардыятаракальных хірургаў. Янушка правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах. Шмат гадоў ён быў галоўным пазаштатным сасудзістым хірургам Мінаховы здароўя.

Вячаслаў Янушка — аўтар больш трох соцень навуковых публікацый, у тым ліку васьмі манаграфій. Ён распрацоўваў новыя метады дыягностыкі і лячэння, якія пачалі выкарыстоўвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі