Памёр беларускі футбольны трэнер Іван Савосцікаў

19/07/2018 - 20:53

Пасля працяглай хваробы памёр беларускі футбольны трэнер Іван Савосцікаў. Яму было 76 гадоў, інфармуе "Прессбол".

Савосцікаў быў вядомым беларускім футбалістам, у 1960-я гуляў за мінскае "Дынама". У пачатку 1970-х пачалася трэнерская кар'ера. Ён быў у трэнерскім штабе мінскіх дынамаўцаў у іх залаты сезон 1982 года. Апошнім часам Іван Савосцікаў выступаў у СМІ ў якасці эксперта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі