Памёр басіст беларускага гурта Osimira

08/01/2023 - 14:08
Ілля Далжанкоў

На 45 годзе жыцця раптоўна памёр басіст беларускага фолк-гурта Osimira Ілля Даўжанкоў. Пра гэта паведамляе "Будзьма". У калектыве ён адыграў амаль 20 гадоў.

У апошні час працаваў ахоўнікам у школе. Трагічны выпадак здарыўся, калі Даўжанкоў увечары заступіў на вахту, расчысціў снег і скончыў працу. Як мяркуецца, з-за рэзкіх фізічных нагрузак у яго і спынілася сэрца.

Развітанне адбудзецца 9 студзеня, музыку пахаваюць у Магілёве на Лаўсанаўскіх могілках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі