Памёр амерыканскі рок-музыкант Крыс Корнэл

18/05/2017 - 10:20

У Дэтройце праз некалькі гадзін пасля канцэрта памёр амерыканскі рок-музыкант Крыс Корнэл, лідар гурта Soundgarden, паведамляе ў Twitter тэлеканал Fox News. Яму было 52 гады. Звестак пра прычыну смерці пакуль няма. Прадстаўнікі музыканта заявілі, што смерць была раптоўнай, праблем са здароўем у Корнэла не было, адзначае meduza.io.

Гурт Soundgarden Крыс Корнэл заснаваў у 1984 годзе, вельмі папулярны ў 1990-я. Адна з самых вядомых песень музыканта — “You know my name”, якая стала саўндтрэкам да фільма пра Джэймса Бонда “Казіно Раяль”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі