Памёр акадэмік Міхаіл Касцюк

05/02/2019 - 11:11

Памёр доктар гістарычных навук Міхаіл Касцюк, інфармуе сайт nn.by. Яму было 78 гадоў. Касцюк — адзіны ў нашай краіне акадэмік-гісторык.

Міхаіл Касцюк — ураджэнец Навагрудскага раёна. У 1988-1999 гадах ён ачольваў Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук. Ён з'яўляецца аўтарам больш за 250 навуковых прац, узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі