Паміж Віцебскам і Полацкам перавярнулася фура са швейцарскім шакаладам

21/05/2022 - 15:45
Фура са швейцарскім шакаладам у кювеце / МУС Беларусі

Па дарозе з Полацка ў Віцебск з'ехала ў кювет і перакулілася фура. У ёй з Літвы перавозілі 28 тон швейцарскага шакаладу.

Выявілася, што кіроўца заснуў за рулём. У выніку ДТЗ ён не атрымаў сур'ёзных траўм.

Каб дастаць фуру з канавы, супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі давялося выклікаць буксір. Салодкі груз не пацярпеў — яго перамясцілі ў іншы грузавік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі