Памерла народная артыстка Расіі Аляксандра Назарава

20/08/2019 - 20:27

На 80-м годзе жыцця памерла народная артыстка Расіі Аляксандра Назарава, інфармуе ria.ru са спасылкай на прэс-службу тэатра імя Ярмолавай. Назарава знялася ў больш чым 80 фільмах і серыялах. Сярод іх — "Брыгада", "Мяжа. Таёжны раман", "Мая выдатная няня", "Начны дазор". Артыстка агучвала замежныя карціны, яе голас гучыць у "Матрыцы. Перазагрузцы", "Інтэрстэлары", фільмах пра Гары Потэра.

Званне народнай артысткі Аляксандра Назарава атрымала ў 2001 годзе.

Аляксандра Назарава / ria.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі