Памер аплаты за лецішча будуць вызначаць самі садаводы

02/08/2018 - 18:20

Памер аплаты за лецішча будуць вызначаць самі садаводы. Міністэрства эканомікі падрыхтавала праект пастановы ўраду аб зменах у правілы ўнуранага распарадку садовых таварыстваў. У дакуменце прапісана права агульнага сходу чальцоў таварыства вырашаць, якім чынам яны будуць плаціць унёскі. Гэта можа быць фіксаваныя або дыферэнцыяваныя сумы ў залежнасці ад памеру дачнага ўчастка.

На сёння ўсе гаспадары лецішчаў з аднаго і таго ж садовага таварыства плацяць аднолькавыя сумы і многія наракаюць на несправядлівасці такой сістэмы. Праблему агучылі выбарнікі дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай. Яна звярнулася ў Мінэканомікі і адтуль атрымала адказ пра новы нарматыўны дакумент, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі