Палкоўнік міліцыі заехаў у Жэневу, каб заявіць пра "суперпоспехі" Беларусі

21/02/2024 - 13:45

Віктар Ротчанкаў / t.me/pressmvd/

У Швейцарыю заехаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС РБ палкоўнік міліцыі Віктар Ротчанкаў. У Жэневе ён паўдзельнічаў у 86-й сэсіі Камітэта па ўнутраным транспарце Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Як паведамляе прэс-служба МУС, у сваім выступе Ротчанкаў гаварыў пра "суперпоспехі" Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, што "дасягнуты тэмп зніжэння дарожна-транспартнага траўматызму — адзін з найлепшых у свеце".

Прадстаўнікі МУС Беларусі падчас рэпрэсій і санкцый працягваюць падарожнічаць па свеце. Згаданы палкоўнік у Жэневе яшчэ выказаў "зацікаўленасць у абмене вопытам з замежнымі калегамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі