Палітвязнем прызналі Васіля Логвінава, затрыманага за малюнак “Дыджэяў Перамен”

11/06/2021 - 16:34

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем Васіля Логвінава, затрыманага за малюнак “Дыджэяў Перамен” на трансфарматарнай будцы ў Мінску. Яго абвінавачваюць у "хуліганстве". Праваабаронцы так не лічаць. "Відавочна, што мэтай дадзенага ўчынку было выказванне свайго пратэсту і нязгоды з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў і склаўшайся сітуацыяй у краіне ў поствыбарчы перыяд", — пішуць яны.

Логвінаў быў затрыманы 14 траўня і цяпер знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. Да свайго затрымання ён з'яўляўся падазраваным па артыкуле 342 КК "Групавыя дзеянні, які груба парушаюць грамадскі парадак".

Пазбаўленне волі Васіля Логвінава праваабаронцы лічаць палітычна матываваным, патрабуюць яго "неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты", спынення крымінальнага пераследу.

У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 477 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі