Палітвязень Уладзімір Гундар два месяцы правёў у ШІЗА

24/10/2023 - 09:17

Уладзімір Гундар / sb.by

Ад палітвязня Уладзіміра Гундара на волю дайшоў першы ліст за 2,5 месяцы, паведамляюць праваабаронцы. З яго стала вядома, што за тры месяцы ў бабруйскай калоніі ён два з іх правёў у ШІЗА. Гундар пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады, знаходзіцца ў турме № 4 у Магілёве.

Уладзімір Гундар — грамадскі дзеяч з Баранавічаў, мае інваліднасць 2-й групы (няма адной нагі). Яго затрымалі ў канцы 2020 года па "справе Аўтуховіча". Падчас затрымання Гундар разбіў свой тэлефон, яго дзеянні кваліфікавалі як "гвалт над службовай асобай" і ў траўні 2021-га асудзілі на тры гады калоніі. Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Гундара палітвязнем. У той час ён працягваў знаходзіцца пад следствам. У кастрычніку 2022-га Гундара асудзілі па "справе Аўтуховіча" да 18 гадоў пазбаўлення волі.

У красавіку 2023-га быў трэці суд. За абразу пракуроркі палітвязня асудзілі да 2,5 года зняволення. Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Уладзіміра Гундара асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Гундар узнагароджаны Радай БНР медалём Ордэну Пагоні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі