Пакістан абвясціў вайну ўраду талібаў і нанёс авіяўдары па Кабуле

27/02/2026 - 10:10

Кабул пад бамбаваннем / фота з сацсеткі X via gbnews

Пакістан абвясціў "адкрытую вайну" ўраду талібаў у Афганістане. Міністр абароны Пакістана Хаваджа Асіф у сацсетцы Х напісаў: "Цяпер гэта будзе крывавая вайна. Пакістанская армія прыйшла не з-за мора. Мы вашы суседзі, мы ведаем вашы часы".

Ён абвінаваціў урад талібаў у тым, што яны ператварылі Афганістан у калонію Індыі, сабралі ў краіне тэрарыстаў з усяго свету і заняліся экспартам тэрарызму, перадае DW.

Пакістан нанёс серыю авіяўдараў па Афганістану ў адказ на вялікую колькасць тэрактаў, якія адбыліся ў пакістанскіх гарадах. У Ісламабадзе заяўлялі, што талібы не робяць нічога, каб спыніць рух тэрарыстаў праз мяжу.

26 лютага таксама пачаліся баявыя дзеянні на афгана-пакістанскай мяжы.

Адносіны паміж урадам талібаў у Афганістане і Пакістанам рэзка пагоршыліся апошнія некалькі месяцаў. Ісламабад вінаваціць талібаў у бяздзейнасці ў дачыненні да ўзброеных груповак, якія вядуць тэрарыстычныя атакі на яго тэрыторыі. Талібы адпрэчваюць гэтыя абвінавачванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі