Пакемоны вярнуліся ў Беларусь

07/07/2024 - 16:30

Някрозма — апошні на дадзены момант пакемон, уведзены ў гульню / Скрыншот

Гульня Pokémon Go вярнулася ў Беларусь. Пакемоны ізноў з'явіліся на картах — праз 2,5 гады блакавання. Іх зноў можна лавіць і ставіць у гульнявыя залы — калі, вядома, да гэтага часу засталося каму.

Распрацоўнік Pokémon Go, амерыканская кампанія Niantic, сышла з Беларусі і Расіі 11 сакавіка 2022 года, праз два тыдні пасля таго, як расіяне выкарысталі беларускую тэрыторыю для пачатку поўнамаштабных баявых дзеянняў ва Украіне. Мабільная праграма працягнула загружацца, аднак большая частка функцыяналу была абрэзаная.

Ні сёння, ні ў якія-небудзь іншыя дні на гэтым тыдні кампанія не рабіла заяваў пра тое, што вяртаецца ў Беларусь. Напачатку ліпеня 2024 года Pokémon Go адзначае васьмігоддзе. На гэтых выходных у Нью-Ёрку праходзіць вялікі фестываль пакемонаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі