Паэта і слонімскага краязнаўца арыштавалі за рэпост, а потым звольнілі з працы

20/12/2022 - 07:41
Сяргей Чыгрын / @by_culture

Краязнаўца і пісьменніка са Слоніма Сяргея Чыгрына звольнілі з працы, расказвае рэсурс by_culture. Ён працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драмтэатра. У панядзелак стала вядома, што кіраўніцтва тэатра вырашыла яго звольніць.

Гэтаму звальненню папярэднічаў арышт. На мінулым тыдні Чыгрына затрымалі і абвінавацілі ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Мясцовы суд асудзіў яго на сем сутак арышту.

Дадамо, што Сяргей Чыгрын з'яўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ён паэт і даследчык, краязнавец. Аўтар сотняў артыкулаў пра дзеячаў беларускай літаратуры, гісторыі і культуры, а таксама па гісторыі Слонімскага краю. Перакладаў на беларускую мову французскіх і ўкраінскіх паэтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі