Падрабязнасці справы аб "дзедаўшчыне": маладых салдатаў пагражалі павесіць

11/02/2016 - 08:21

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы за дзедаўшчыну, якую пачалі ў элітнай вайсковай часці Брэсцкага гарнізона. Як інфармуе БЕЛТА, на пачатку лютага два салдаты тэрміновай службы гэтай часці ўцяклі ў "самаволку". Праверка паказала, што на гэта іх падштурхнулі нестатутныя адносіны паміж стараслужачымі і маладымі салдатамі.

Па словах маладых вайскоўцаў, "дзяды" збівалі маладых і патрабавалі ад іх грошы. Падчас адной з такіх "працэдураў" старэйшыя прыгразілі павесіць тых, хто не здасць грошы. Два маладыя салдаты спалохаліся за сваё жыццё і ўцяклі дадому, у Ветку. Адтуль яны вярнуліся ўжо з бацькамі і з заявамі ў пракуратуру.

Як паведамляла Еўрарадыё, па выніках праверкі была пачатая крымінальная справа на аднаго са стараслужачых.

Па звестках СМІ, гаворка меркавана ідзе пра элітную дэсантна-штурмавую брыгаду Брэстчыны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі