Самакаты
Дзве 16-гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы легкавіка ў Мінску, калі ўдвох ехалі на адным самакаце.
Падлеткі перасякалі дарогу па пешаходным пераходзе і на зялёнае святло. Але кіроўца Nissan, які паварочваў направа, іх не заўважыў.
Адну з непаўналетніх пасля ДТЗ адвезлі ў лякарню для абследавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут