Падчас тэракту ў Кабуле загінулі дзясяткі чалавек, сярод іх 8 журналістаў

30/04/2018 - 08:42

Раніцай 30 красавіка падчас тэракту ў Кабуле загінулі дзясяткі чалавек (лічба ахвяр павялічваецца, яна ўжо вырасла да 29), каля 40 атрымалі раненні. Спачатку адбыўся адзін выбух, які здзейсніў тэрарыст-смяротнік на матацыкле. Калі на месца прыехалі журналісты і ратавальнікі, спрацавала другое выбуховае прыстасаванне. Сярод ахвяраў ёсць 8 журналістаў. Вядома, што загінуў фатограф Франс Прэс Ша Мараі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі