Падчас фармавання выбарчай камісіі "згубіўся" голас старшыні Мінгарвыканкама

02/09/2019 - 18:34

Падчас фармавання сталічнай выбарчай камісіі "згубіўся" голас старшыні Мінгарвыканкама Анатоля Сівака. Пра гэтую сітуацыю распавёў на сваёй старонцы ў Facebook старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.

Камісія фармавалася на сумесным пасяджэнні прэзідыумаў гарадскіх савета і выканкама. Прысутныя галасавалі за прапанаваныя кандыдатуры. Не дзіўна, што апазіцыянеры падтрымкі не атрымлівалі.

"Але нават гадамі адладжаная сістэма можа даваць збой, піша Губарэвіч, які прысутнічаў на пасяджэнні ў якасці назіральніка. — У часе галасавання за прадстаўніка "Г[авары] П[раўду]", Уладзіміра Букштынава, “мэр” Мінска Анатолій Сівак быў адзіным, хто нясмела падняў руку. Агучваюць вынікі галасавання і там па Букштынаву: 0 — за, 22 — супраць. Давялося настаяць на правядзенні паўторнага галасавання па ўсіх 20 кандыдатурах, вылучаных у склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі".

У выніку ніхто з апазіцыянераў у выбарчую гарадскую камісію ў Мінску не патрапіў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі