Каменны крыж з вёскі Кароўка Віцебскага раёна / facebook.com/ratusha.vitebsk
У вёсцы Кароўка пад Віцебскам падчас водаправодных работ знайшлі старадаўні каменны крыж. Пра гэта ў сацсетках паведаміў абласны краязнаўчы музей, куды перадалі знаходку.
Знаходка трапілася супрацоўнікам "Віцебскводаканала" 30 сакавіка.
Папярэдне мяркуецца, што крыж датуецца пачаткам XVII стагоддзя. На камені можна пабачыць не ўсе літары, прачытаць надпіс можна будзе пасля апрацоўкі.
Таксама на крыжы можна разгледзець і меркаванае імя — гэта можа быць Гарасім Ігнатовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут