Пад Ушачамі паставілі білборд з партрэтам Васіля Быкава

07/12/2018 - 18:11

Пад Ушачамі раённыя ўлады ўсталявалі білборд з патрэтам Васіля Быкава. Пра гэта ў сацсетках паведаміў актывіст Глеб Лабадзенка.

"Ушацкія ўлады ўсталявалі білборд з Васілём Быкавым. Дзякуй! А налета плануем разам з імі крутую акцыю да 95-годдзя класіка. Падрабязнасці раскрыю неўзабаве. Трэба будзе вашая дапамога. Далучыцеся?" — напісаў у Фэйсбуку Лабадзенка. 

Дарэчы, на самім білбордзе — партрэт пісьменніка і надпіс "Васіль Быкаў — гонар зямлі ўшацкай".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 07.12

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі