Пад Светлагорскам аўтамабіль збіў лася

08/06/2019 - 08:59

Пад Светлагорскам легкавы аўтамабіль наскочыў на дарозе на лася і збіў яго. Як паведамляе ranak.me са спасылкай на відавочцаў здарэння,  аварыя адбылося непадалёк ад вёскі Прудок 7 чэрвеня каля дзявятай гадзіны вечара.

Аўтамабіль "Мерседэс" наехаў на буйную жывёлу, якая пераходзіла праезную частку. Ад сутыкнення машына атрымала пашкоджанні, але ніхто з людзей не пацярпеў. Лось загінуў.

Падобныя аварыя нярэдка здараюцца на дарогах, якія праходзяць праз лесапаласу. Аўтамабілістаў заклікаюць захоўваць пільнасць, бо такія дарожныя інцыдэнты нясуць рэальную небяспеку для людзей.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі