Пад санкцыі ЕС трапілі беларускія суддзі і турэмшчыкі

16/12/2024 - 16:33

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз увёў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі. У "чорны спіс" трапілі 26 чалавек і дзве кампаніі з Беларусі.

Пад санкцыі трапілі Vlate Logistik LLC — транспартная кампанія, якая валодае двума памежнымі пунктамі і атрымлівае вялікія падатковыя льготы, і Ruzekspeditsiya LLC, якая ўдзельнічала ў абыходзе санкцый праз экспарт аўтамабіляў.

Таксама пад абмежаванні з боку ЕС трапілі суддзі, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды, супрацоўнікі турмаў і СІЗА, дзе з палітвязнямі жорстка абыходзяцца, бізнесоўцы, якія атрымлівалі выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і абыходзілі санкцыі ЕС.

Як удакладняе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, санкцыі ўведзеныя супраць наступных суддзяў лукашэнкаўскага рэжыму:

— Вера Філонік, суддзя Брэсцкага абласнога суда;
— Ірына Прадун, суддзя і старшыня суда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці;
— Віталь Сініла, суддзя і старшыня суда Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці;
— Вадзім Мазоль, суддзя суда Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці;
— Ніна Шастак, суддзя Брэсцкага абласнога суда;
— Ірына Майко, суддзя Мінскага абласнога суда;
— Васіль Бягун, суддзя Гомельскага абласнога суда;
— Яўген Брэган, суддзя Брэсцкага абласнога суда;
— Аляксандр Мохараў, суддзя суда Савецкага раёна Гомеля;
— Алеся Восіпава, суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля;
— Віктар Новік, старшыня суда Жабінскага раёна.

Таксама ў "чорны спіс" ЕС трапілі наступныя супрацоўнікі СІЗА і калоній:
— Вадзім Мурашка, начальнік папраўчай калоніі №13 у Глыбокім;
— Сяргей Бярэйшык, супрацоўнік СІЗА №1;
— Мікалай Мушкараў, супрацоўнік СІЗА №1;
— Сяргей Петраковіч, начальнік папраўчай калоніі №9 у Горках
— Віктар Лутцаў, начальнік медыцынскай часткі турмы №1 Гродна.

Таксама абмежаванні Еўрасаюза закрануць наступных асобаў:
Ігар Субоцін; 
Аляксей Шмакаў (старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў); 
Алег Арлоў; 
Андрэй Рыбакоў (гендырэктар ААТ "Беларуськалій"); 
Алег Барабанаў; 
Алег Герасім; 
Алег Пятроў; 
Андрэй Свірыдаў (фінансавы дырэктар Dimicandum Invest Holding LTD); 
Дзмітрый Замулевіч (саўладальнік ТАА Vlate Logistik); 
Уладзімір Аркадзьеў (саўладальнік ТАА Vlate Logistik).

На дадзены момант пад санкцыямі ЕС знаходзяцца 287 чалавек і 39 арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі