Пад Оршай легкавік урэзаўся ў дарожную агароджу

20/02/2019 - 06:17

У Аршанскім раёне каля вёскі Стахоўка ўначы 19 лютага адбылося ДТЗ, пры якім спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС.

У 23:20 прыйшло паведамленне, што 50-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і яго аўто ўрэзалася ў дарожную агароджу. 

Ратавальнікі дэблакавалі мужчыну. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ён шпіталізаваны ў лякарню.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі