Пад Оршай грузавік насмерць збіў пенсіянерку

23/04/2019 - 08:21

У аграгараду Бабінічы Аршанскага раёна пад коламі аўтамабіля загінула жанчына. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

ДТЗ адбылося  22 красавіка каля 16:00 на вуліцы Магілёўскай. Кіроўца грузавіка "МАЗ" ехаў заднім ходам па стаянцы каля адной з крамаў. Пры гэтым аўтамабіль наехаў на 79-гадовую мясцовую жыхарку. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла ў машыне хуткай медыцынскай дапамогі па дарозе ў лякарню.

Па факце аварыі праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі