Пад Мінскам у небе бачылі сонечнае гало

24/03/2019 - 14:50

У небе над Ратамкай, што ў прыгарадзе Мінска, бачылі выразнае сонечнае гало — гэта такі аптычны феномен, калі вакол Сонца ўтвараецца светлавое ззяючае кола. Фотаздымкі гэтай з’явы выклалі ў суполку Вконтакте Astrobel Team.

Звычайна гало бачнае вакол Сонца або Месяца ў марознае надвор’е, але цяпер устойліва плюсавая тэмпература паветра.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі