Маршрутка ў кювеце / ДАІ
Маршрутка з Іванава ў Мінск трапіла ў аварыю ў Дзяржынскім раёне. Яна з'ехала на збочыну, знесла дарожны знак і апынулася ў кювеце.
У лякарню для абследавання дастаўленыя 5 з 13 пасажыраў, якія знаходзіліся ў бусе.
ДТЗ здарылася сёння каля 8:30. Папярэдне, кіроўца страціў кантроль над маршруткай, бо загледзеўся ў люстэрка задняга віду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут