Пад Мінскам адкрыюць гатэлі для насякомых

01/06/2024 - 10:18

Отели для насекомых / Realt.by

У Зялёнай гавані пад Мінскам адкрыюць гатэлі для насякомых, піша Realt.by. Гэта невялікія домікі вышынёй да аднаго метра. Умовы ў іх максімальна набліжаны да ўмоў дзікай прыроды. У кожнай хатцы будуць абсталяваны секцыі, хованкі і сховішчы.

Аўтары праекта гавораць, што такое суседства не стане праблемай для жыхароў комплексу: гатэлі ўсталююць на бяспечнай адлегласці ад жылых дамоў. Абсталяваць іх збіраюцца да канца года. Побач паставяць лаўку для назіранняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі