Пад машыну трапіў школьнік, які пайшоў на чырвонае святло за п'яным бацькам

22/11/2018 - 16:13

У Гродне пад аўтамабіль трапіў школьнік, які пайшоў на чырвонае святло за п'яным бацькам. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары ў сераду на Індурскай шашы. Мужчына на ровары даехаў да пешаходнага пераходу, спешыўся і пайшоў на чырвонае святло. Ён не пацярпеў, а 11-гадовы сын, які за ім бег, атрымаў нязначныя траўмы. Адзначаецца, што яму аказалі медыцынскую дапамогу, але не шпіталізавалі.

Мужчына не адмаўляў, што быў п'яны (у яго было больш чым 10-разовае перавышэнне дапушчальнага ўтрымання алкаголя) і пайшоў на чырвонае святло.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі