Пад Горкамі здарылася ДТЗ з удзелам чатырох аўто

27/05/2017 - 14:33

Аўтааварыя з удзелам чатырох аўтамабіляў здарылася 26 траўня ў Горацкім раёне каля вёскі Цімохаўка. Як паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, сутыкнуліся легкавікі “Нісан Прэм’ера”, “Волга3110”, “Фольксваген Гольф”, а таксама грузавы МАЗ 5516.

У “Нісане” заціснула пасажырку, якая знаходзіла на заднім сядзенні. Выратавальнікі дэблакавалі яе пры дапамозе спецінструменту. Пацярпелая — дзяўчына 1998 года нараджэння, яе даставілі ў лякарню.

Пацярпелі яшчэ чатыры чалавекі з аўтамабіляў, якія трапілі ў здарэнне. Іх таксама забралі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Абставіны дарожнага інцыдэнту высвятляе ДАІ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі