Пад Бранскам мікрааўтобус з Беларусі лоб у лоб сутыкнуўся з "хлебавозкай"

13/04/2017 - 09:42

Сур'ёзная аўтааварыя з удзелам беларускага мікрааўтобуса адбылася каля 8-й гадзіны раніцы 13 красавіка ў Бранскай вобласці Расіі. У ДТЗ каля пасёлка Добрунь Бранскага раёна сур'ёзныя траўмы атрымалі два чалавекі, піша tut.by

Па звестках бранскіх СМІ, на дарозе ўлабавую сутыкнуліся хлебавозка-"Газель" і мікрааўтобус "Фальксваген Транспортэр" з беларускімі нумарамі. Можна меркаваць, што аўтамабілі рухаліся на вялікай хуткасці, бо ад удару абодва яны былі літаральна раскурочаныя. 

Як паведамляюць бранскія ратавальнікі, пасля ўдару "хлебавозку" і беларускі мікрааўтобус адкінула на фуру і мікрааўтобус. Такім чынам, у ДТЗ удзельнічалі чатыры аўто. 

Кіроўцы "Газелі" і "Фальксвагена" пры здарэнні атрымалі сур'ёзныя траўмы. Іх давялося шпіталізаваць. Ратавальнікі праводзілі работы па іх деблакаванні з аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі