Пад Брагінам пабудуюць сонечную электрастанцыю памерам з 80 футбольных палёў

28/04/2016 - 12:48

Кампанія velcom стварае найбуйнейшую ў Беларусі сонечную электрастанцыю. Новы праект рэалізуецца каля Брагіна на тэрыторыях, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы. Пра гэта, як перадае tut.by, распавёў гендырэктар velcom Гельмут Дуз на прэс-канферэнцыі 28 красавіка ў Мінску.

Сонечная электрастанцыя пачне працаваць летам 2016 года. У ёй будзе 85 тысяч сонечных панэляў, якія займаюць тэрыторыю ў 56 га. Па памерах гэты прыкладна 80 футбольных палёў. Каб звязаць паміж сабой усе сонечныя модулі, velcom пракладзе каля 800 км кабельных ліній.

Магутнасць электрастанцыі складзе 22,3 МВт. Гэта рэкордны паказчык для беларускіх геліяўстановак. Такой магутнасці, напрыклад, дастаткова для працы ўсяго вечаровага падсвятлення Мінска.

У будаўніцтва сонечнай электрастанцыі velcom укладзе больш за 23 млн еўра.

Кампанія плануе, што сонечная станцыя акупіцца праз чатыры-пяць гадоў. Брагінскі раён для будаўніцтва быў абраны, бо на Гомельшчыне фіксуецца вялікая колькасць сонечных дзён.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі