Пацвердзілася затрыманне 15 чалавек у Брэсце

01/12/2023 - 11:41

Сілавікі правялі "зачыстку" ў Брэсце / brsu.by

Пацвердзілася затрыманне 15 чалавек у Брэсце. За кратамі застаюцца чацвёра з іх, астатнія — "пакуль яшчэ на волі", пішуць сілавікі.

Вядома, што затрымлівалі навучэнцаў мясцовых навучальных устаноў, у тым ліку дзяржуніверсітэта імя Пушкіна (напярэдадні з'явілася інфармацыя, што затрымлівалі толькі ў гэтай ВНУ). Сцвярджаецца, што "крамолай" з'яўляецца іх актыўнасць у інтэрнэце. Сярод іншага ў ёй разгледзелі і "экстрэмізм".

У інтэрнаце ўніверсітэта прайшлі ператрусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі