Па ўсходзе Беларусі ў суботу будзе да +33

28/06/2024 - 17:13

Лета, ілюстрацыйнае фота / minsknews.by

У суботу, 29 чэрвеня, уначы чакаецца малавоблачнае надвор'е, а ўдзень будзе пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 15-21 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +26...+29, па ўсходзе Беларусі прагназуюць 30-33 вышэй за нуль. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі