Па каналах МЗС запрашэнне на перапахаванне Каліноўскага Беларусь не атрымлівала

29/08/2019 - 10:01

Па лініі МЗС Беларусь не атрымлівала афіцыйнага запрашэння на перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў. Пра гэта прэс-сакратар дыпламатычнага ведамства Анатоль Глаз заявіў на брыфінгу 29 жніўня. 

Парэшткі паўстанцаў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага, былі знойдзеныя падчас раскопак на Замкавай гары ў Вільні. Навукоўцы ідэнтыфікавалі ўсіх загінулых. Перапахаванне парэштак адбудзецца гэтай восенню на віленскіх могілках Росы. Урадавая камісія вырашыла імёны перапахаваных паўстанцаў запісаць на літоўскай, польскай і беларускай мовах. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі