Па факце двух здарэнняў на "Гродна Азоце" распачалі крымінальныя справы

05/09/2022 - 10:24

Па факце двух здарэнняў на "Гродна Азоце" распачалі крымінальныя справы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. У адным выпадку работнік падраднай арганізацыі трапіў у рэанімацыю, у іншым — 48-гадовы рабочы загінуў. Апошні выпадак адбыўся 4 верасня. Мужчына знаходзіўся на вышыні 19 метраў у "спускавым кошыку" і ўпаў разам з ім. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

"Следчыя высветлілі, што ў кожным выпадку меліся парушэнні пры выкананні працаў", — піша СК.

Першае здарэнне адбылося ў цэху "Аміяк-3" 2 верасня. Два прамысловыя альпіністы, якія выконвалі працы, у нейкі момант "адчулі пагаршэнне самаадчування". Іх завезлі ў бальніцу.

Дэфэктаскапіст Уладзімір Дарашэнка загінуў у цэху "Карбамід-3". "На сённяшні дзень ў прычынах трагедыі не ўстаноўлена відавочная віна наймальніка або работніка", — пісала прэс-служба прадпрыемства.

На месцы трагічнага здарэння / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі