Opel трапіў у кювет з вадой, загінулі 22-гадовы кіроўца і 17-гадовая пасажырка

01/04/2019 - 12:09

Opel Astra трапіў у кювет, запоўнены вадой, і перакуліўся, загінулі 22-гадовы кіроўца і 17-гадовая пасажырка. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю на аўтадарозе Полацк — Віцебск. Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што ў нейкі момант вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго аўтамабіль пакінуў праезную частку. Следчыя спрабуюць аднавіць усе абставіны ДТЗ і шукаюць сведкаў. Распачатая крымінальная справа.

Як інфармуе "Беларусь сегодня", загінулыя жылі ў Полацку і Наваполацку. Яны маглі памерці і ад удару падчас ДТЗ, і ад утаплення. Прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы, якія мусяць даць дакладны адказ пра прычыну смерці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі