"Нёман" у Лізе канферэнцый выйграў у "Вадуца"

13/07/2023 - 21:40
Перамога ў Ліхтэнштэйне / t.me/fcneman/

У першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый футбалісты гродзенскага "Нёмана" ў гасцях выйгралі ў "Вадуца" з Ліхтэнштэйна — 2:1. Мячы ў гродзенцаў забілі Ягор Зубовіч і Алімардон Шукураў.

Мінскае "Дынама" таксама ў гасцях згуляла з баснійскім "Жалезнічарам" унічыю — 2:2. Бела-блакітныя вялі з лікам 2:0 (галы забілі Іван Бахар і Уладзіслаў Марозаў), але ў апошнія 6 хвілінаў сустрэчы прапусцілі два мячы.

Сустрэчы ў адказ пройдуць 20 ліпеня. "Нёман" прыме саперніка ў Венгрыі, а "Дынама" — у Азербайджане.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі