Нявестка кіраўніка КДБ сабралася ў ЗША

22/02/2023 - 14:28
Нявестка старшыні КДБ сабралася ў ЗША / t.me/bypol

Напрыканцы 2022 года ў амбасаду ЗША ў Астане (Казахстан) дакументы на атрыманне візы падала грамадзянка Беларусі Лізавета Аляксандраўна Тэртэль. Таксама яна падала дакументы на атрыманне шэнгенскай візы.

Як высветліла аб'яднанне сілавікоў Bypol, гаворка ідзе пра нявестку старшыні КДБ Беларусі Івана Тэртэля, які з 21 чэрвеня 2021 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЗША.

Сама Лізавета Тэртэль працуе ў Белтэлерадыёкампаніі рэдактаркай аддзела крымінальных навінаў. БТРК таксама знаходзіцца ў санкцыйных спісах ЕС і ЗША з 2022 года.

У ЗША Яна плануе наведаць Маямі (штат Фларыда). Як пазначана ў дакументах, паездку і размяшчэнне ў гатэлі THE MUTINY LUXURY SUITES HOTEL аплочвае яе муж Міраслаў Іванавіч Тэртэль. Як і бацька, ён служыць у КДБ.

За апошнія пяць гадоў супрацоўніца БТ пабывала ў Швецыі, Польшчы, Літве, Эстоніі, Албаніі і нават у Непале.

Як заяўляюць у Bypol, уся інфармацыя пра дзейнасць сям'і Тэртэляў перададзеная ўпаўнаважаным асобам ЗША і ЕС для прыняцця адпаведных рашэнняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі