Нягледзячы на пажар, фэст у Будславе пройдзе 2-3 ліпеня, апублікавана праграма

28/06/2021 - 13:15

Нягледзячы на пажар, Будслаўскі фэст вырашана правесці ў зараней вызначаны час — 2-3 ліпеня. На сайце catholic.by апублікавана яго праграма.

Пажар у касцёле ў Будславе адбыўся 11 траўня. Абраз Маці Божай Будслаўскай і іншыя каштоўнасці паспелі вынесці, агонь знішчыў дах. Паколькі касцёл знаходзіцца ў аварыйным стане і чакае рэстаўрацыі, уваход у храм забаронены. Усе малітвы і набажэнствы будуць адбывацца на палявым алтары на адкрытым паветры. Там жа будзе знаходзіцца абраз Маці Божай Будслаўскай для ўшанавання яго вернікамі.

На сённяшні дзень на адбудову Будслаўскага касцёла пасля пажару сабрана больш за 849 тысяч рублёў.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі