20 верасня ў Беларусі — нядзельны Маршы справядлівасці

20/09/2020 - 12:22

20 верасня ў Мінску і іншых беларускіх гарадах праходзіць шостая па ліку нядзельная акцыя салідарнасці. Гэтым разам гэта Марш справядлівасці. 

Традыцыйна ад раніцы ў цэнтр сталіцы пачалі сцягвацца сілавікі і вайсковая тэхніка. Металічнымі рамкамі, калючым дротам альбо кардонам з вайскоўцаў перакрытыя плошчы Незалежнасці, Кастрычніцкая, Перамогі, Стэла, Палац незалежнасці. Перакрыты транспартны рух па праспектах Пераможнацаў, Пушкіна (ад Альшэўскага ў бок цэнтра), ад Бангалору дў кірунку вуліцы Арлоўская. 

Слухачы @euroradio распавядаюць, што ў дыпламатычным гарадку ў Драздах заўважылі некалькі міліцэйскіх бусаў і як мінімум адзін "Рубеж". Шмат міліцыі з боку вёскі Зацань. 

А 13-й гадзіне Мінскі метрапалітэн "у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў" зачыніў на ўваход і выхад станцыі метро "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі" і "Плошча Якуба Коласа" на першай галінцы, і "Купалаўскую" з "Нямігай" на другой. Цягнікі праходзяць праз гэтыя станцыі не спыняючыся.

Да удзельнікаў "Марша справядлівасці" праз адвакатку звярнулася Марыя Калеснікава, якая цяпер знаходзіцца ў турме ў Жодзіна:

"Свабода вартая таго, каб за яе змагацца. Не бойцеся быць свабоднымі! Моцна абдымаю і люблю. Вялікі дзякуй сям'і, сябрам, блізкім і ўсім, хто нас падтрымлівае. Дзякуй міжнароднай супольнасці і культурнай супольнасці за падтрымку і салідарнасць. Я шчаслівая быць беларускай. Вы неверагодныя! Я ні пра што не шкадую і паступіла б так жа".

14:20

Людзі па-ціху збіраюцца ў раёне Нямігі і плошчы Свабоды. Іх не шмат. Яны не затрымліваюцца і адразу ідуць да Стэлы, Журналісты паведамляюць пра аўтазакі і бусы з людзьмі ў цывільным у розных канцах горада. Людзей не шмат. з

14:30


Пачаліся затрыманні ў Нямізе, дзе збіраюцца пратэстоўцы. Сюды прыехалі аўтазакі і бусы з людзьмі ў цывільным.Таксама паведамляецца, што людзей затрымліваюць "кропкава" на плошчы Якуба Коласа і Акадэміі навук.

Між тым Маршы Справядлівасці праходзяць у Гродне і Гомелі.

15:20

У Гродне і ў Гомелі на Маршах справядлівасці адбыліся затрыманні, але пры розных абставінах. Гродзенскі АМАП высыпаў на пратэстоўцаў і разагнаў іх. А гомельскія пратэстоўцы, наадварот, прадралі АМАПаўскі кардон, які перашкаджаў ім прайсці.

У Мінску пратэстоўцы збіраюцца Стэлы, цяпер яны на скрыжаванні побач з гасцініцай "Юбілейная". Іх увесь час суправаджаюць сілавікі, паведамляе карэспандэнт @euroradio.

Як толькі ўтвараецца хаця б невялікая калона, пад'язжаюць аўтазакі, з іх выскокваюць людзі ў чорным і разганяюць яе. Пратэстоўцы разыходзяцца, а пасля збіраюцца зноў.

З калонак, развешаных па слупах навокал Стэлы, улады ўключылі на ўсю гучнасць песні "Мама Беларусь" і "Любимую не отдают".

15:40

Нягледзячы на перашкоды, ля Стэлы ўжо дзясяткі тысяч чалавек. 

Марш справядлівасці ў Мінску 20 верасня 2020 года / TUT.by

16:00

Марш справядлівасці змяніў маршрут. Калона павярнула на вуліцу Ігнаценкі, а адтуль пайшла ў цэнтр горада.

Брэст. Сілавікі ўжываюць супраць пратэстоўцаў слезацечны газ. Людзі абараняюць адзін аднаго ад праваахоўнікаў. Выглядае ўсё вельмі жорстка.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі