Новыя санкцыі супраць беларускіх лёгкаатлетаў

18/03/2022 - 05:07

Новыя санкцыі ўведзены супраць беларускіх і расійскіх лёгкаатлетаў. Іх адхілілі ад удзелу ў "Брыльянтавай лізе", штогадовай серыі элітных, камерцыйных лёгкаатлетычных спаборніцтваў. У апублікаваным рашэнні яе генасамблеі адзначаецца, што спартсмены з РБ і РФ выключаны з усіх спаборніцтваў "у агляднай будучыні" (дакладныя тэрміны не называюцца).

Раней Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый адхіліла беларускіх і расійскіх спартсменаў ад удзелу ў яе спаборніцтвах — з-за расійскай агрэсіі супраць Украіны. Таксама нядаўна беларускім лёгкаатлетам забаранілі выступаць на ўнутрырасійскіх турнірах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі