Былы старшыня Камуністычнай партыі Беларусі, а цяпер міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у адной з мінскіх школ выступаў з прэзентацыяй пра навінкі навучальнага працэсу. Калі ж слова ўзяў кіраўнік краіны, міністр паспеў за 6 секунд тройчы пагадзіцца з ім фразай “Так точно!”, — піша “Наша Ніва”.
За наступныя 20 секунд Ігар Карпенка паспеў яшчэ двойчы пагадзіцца з думкамі Лукашэнкі словамі “Совершенно верно” і зрабіць камплімент кіраўніку краіны.