Новы кіраўнік Следчага камітэта збіраецца аптымізаваць ведамства

13/11/2015 - 20:05

13 лістапада калектыву Следчага камітэта быў прадстаўлены новы кіраўнік Іван Наскевіч. Падчас прамовы ён заявіў, што бліжэйшая задача камітэта заключаецца ў аптымізацыі арганізацыйна-штатнай структуры. Таксама сярод першапачатковых задачаў — паслядоўная і сістэмная праца з кадрамі, з акцэнтам на падрыхтоўку маладых спецыялістаў, ўкараненне сучасных тэхналогій апрацоўкі дакументаў, стварэнне ўласнай адзінай аўтаматызаванай сістэмы.

Іван Наскевіч таксама звярнуў ўвагу на тое, што ў дзейнасці Следчага камітэта маюцца нявырашаныя праблемы. У сувязі з чым, неабходна павышаць эфектыўнасць ўзаемадзеяння следчых падраздзяленняў з органамі дазнання пры ўзбуджэнні крымінальных спраў і іх расследаванні, паведамляе БЕЛТА.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі