Фатаздымак, зроблены жыхаркай Наваполацка / УУС Віцебскага аблвыканкама
Да трох гадоў пазбаўлення волі пагражае жыхарцы Наваполацка, якая сфатаграфавала міліцыянтаў і выклала здымак у сацсеткі.
Інцыдэнт адбыўся сёлета ў сакавіку. 22-гадовая жыхарка Наваполацка зрабіла здымак супрацоўнікаў Ушацкага РАУС, калі яны прыбылі на выклик і праводзілі разбіральніцтва. Потым дзяўчына апублікавала здымак у сваім тэлеграм-канале. Як заявілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, фота суправаджаў "каментар абразлівага зместу на адрас міліцыянтаў".
Фота з каментаром трапілася на вочы сілавікам.
Яны заяўляюць, што дзяўчына "раскаялася ў зробленым і прынесла свае выбачэнні супрацоўнікам міліцыі". Тым не менш яе вінавацяць у публічнай абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут